МОВА РОДНАЯ

Мова родная – лустачка хлеба,
Сок крынiцы, што поiць зямельку.
Яна глыбi бяздоннага неба,
Сэрцаў стужка ад веку да веку…
 
Слова роднае – дух нашых продкаў,
Iх iмкненнi, жаданнi i слёзы.
Яна сведка падзенняў, узлётаў,
Плённых вёсен, пякучых марозаў.
 
Наша мова – дарунак ад Бога,
Нашых душаў зярнятка i колас.
Той праростак, што птушкаю зможа
Узляцець, даць пачуць сэрцаў голас.
 
Мова продкаў – карэннi краiны,
Самабытнасць яе i культура.
Пакуль мова жыве, мы адзiны,
З роднай песняй праз спёку i буру.
 
Беражыце яе, родну мацi,
Слоўца продкаў высушвае слёзы.
Пажурыць, як матуля, парадзiць,
Абаўе, закалыша, як лозы…