МАЛIТВЫ МОВА
У думках лiстаю старонкi, як хмаркi,
Пакутай спавiтыя, горкай слязой.
Настырныя пошукi, вечныя мары
Аб лепшае долi, аб сонцы з вясной.
Мой край беларускi, вякамi ў пакутах,
Дае нам надзеi вясеннi прамень,
Ды буры шалёныя вiхрам закружаць,
Зацiснуць наш лёс, як салдацкi рамень.
Народ шле малiтву да Бога стагоддзi,
Аб лiтасцi просiць i ноччу, i днём.
Ды так нечакана з дарогi нас зводзiць
Аiд. Яго царства акутвае сном.
Магчыма на роднае мове малiтву
Чакае Гасподзь, каб наш боль зразумець.
Чакае каб сэрцам прапелi мы – лiтуй
Нас, не забiрай родных дзетак на смерць.
А мы то па-польску, па-руску спяваем,
Iх розум, нi сэрца, на свет адпусцiў.
I кружыць малiтву жаўрук па-над гаем,
Не ўздымiцца ўвысь чужамоўны матыў.
Я згодна, гучыць ён прыгожа, ды толькi
Гасподзь размаўляе заўсёды з душой
Пра лёс наш на мове бацькоўскай старонкi,
Выводзiць з балота магутнай рукой.
Малiтва на роднае мове на крылах,
Як птах у нябёсы, як частка душы.
У царстве Аiдавым смерчам не скрыюць,
Не змогуць наветы яе затушыць.