***

Ты мне не цалаваў ніколі рукі.
І ружамі мой шлях не высцілаў.
А я лавіла сэрца твайго стукі.
І сон твой сцерагла пакуль ты спаў.
У нас з табой каханне па разліку:
Ты лічаш, я - кахаю. За дваіх.
Адно толькі збівае з панталыку:
Як дажылі да валасоў сівых?...