ЖЫЦЦЁВЫЯ ХВАЛI

Нясе удалеч ад калыскi
Жыццёвая, бурлiвая рака.
Бывае вабiць край няблiзкi,
Дае надзею вольнага глытка.
 
На хвалях мчымся ў невядомасць,
Бясстрашна сустракаем гмахi скал.
З гадамi толькi асцярожнасць
Павольна, злёгку тушыць наш напал.
 
Нясуць нас хвалi па раўнiнах,
Даюць пазнаць матулi рук абдым.
Звязалi лентаю адзiнай,
Яднае сэрцы духам незямным.
 
Iмчацца год за годам хвалi…
То зiхацяць на сонцы, як брыльянт,
То cпавiваюць розум шалi,
Не можам адшукаць дыскрымiнант.
 
Жыццё напружанае слёзы
Павольна змые свежаю вадой.
Час точыць горныя уцёсы,
Вяртае ў дом каханне i спакой…
 
Рака у хвалях – чорных… белых…
Бяжыць жыццё – не ў сiлах павярнуць.
Хвiлiны песнь сваю прапелi,
Адны – ялей, другiя – ў сэрцы муць.