ЛЕДЗЯНАЯ КОРКА

Дождж халодны, зябкi, зiмнi, часам льдзiнкi
Сыпле неба, твар казычаць ручаiнкi.
Лужы сцяты, быццам павуцiннем,
Коркай ледзяною блекла-сiней.
 
Я спяшу па тратуару ў невядомасць,
Розум сэрца будзiць, верхаводзiць склочнасць.
Крок за крокам пад нагамi з трэскам
Лёд – натхняе марамi гратэска.
 
Навiсаюць цёмнай дымкаю туманы,
Рве на ласкуты iх вецер нечаканы.
Бачу ўдАлечы прамень вясеннi,
Кроплi сабiрае сваёй жменяй.
 
Расхiнае хмары-занавескi сонца,
Даль святлее, асядае змрок на донца.
Сэрца усмiхаецца прыродзе,
Крочу ўдалеч у душэўнай згодзе.
 
Град зiмовы не палохае, не студзiць,
Я цяплом ахутана, вясеннiм цудам.
Мой напрамак шляху вёў на зорку,
Йшла з сумленнем ў згодзе, ды без торгу.
 
Залiло святлом бяскрайнiя прасторы,
Захлiпнуўся д`ябал, выпiў маё гора.
Адшукала свой прыпынак светлы,
Кружыць вальс-бастон з духоўным ветрам…