ЗЯМЕЛЬКI СЭРЦА

Зiма спяшыла цёплай коўдрай
Сагрэць зямельцы сэрца.
На Новы год з навiнай шчодрай
Пад ёлкаю сустрэцца.
 
Шкада, ды толькi не паспела
Пазбавiць сэрца стогнаў.
Сама умомант аўдавела,
Цяпер ў сукенцы чорнай…
 
Заплакала слязой красуня,
Сцякае туш па вейках.
Прамчыць вятрыла, як па струнах,
Зажалiцца жалейкай…
 
Iшла да ёлкi маладухай,
Прыйшла старой бабуляй.
Згубiла з шаўкавiстым пухам
Свой стан – ў вятрах сагнула…
 
Над ёлкай шэраю без бляску
Разносiць вецер слёзы.
А восень рвецца вырваць казку
Пакуль маўчаць Марозы…
 
Не разумее недарэчнасць –
Былое адгудзела!..
Жыццё бяжыць, заве у вечнасць,
I кружыць ашалела…