ГНУЦЦА ГАЛiНЫ
Гнуцца вякамi галiны,
Гнуцца прад бурай ў паклоне.
Вецер спявае былiны,
Кроны шматае i клонiць.
Колонiць бяздушна да долу,
Вырваць карэннi у марах.
Дожджык аплаквае долю,
Сонца хавае у хмарах.
Цэпка хапаюць карэннi
Сокi з далёкiх часiнаў.
Моцы даюць прайсцi цернi,
Выстаяць веi галiнам.
Пояць лiсточкi надзеяй
Хмары развеяць на сонцы.
Вытрымць буры, каб здзейснiць
Мроi, не гнуцца бясконца.
Зорнае неба руплiва
Шлях адкрывала удалеч,
Голас дзядоў тварыў дзiва,
Долю укрыў сваiм шалем…
Неслi агонь Праметэя
Ветры заходнiя ў хаты.
Ў льдзiнах заснула завея,
Лёд закаваў яе ў краты…