ВIНШУЕМ З ЮБIЛЕЕМ!

На шляху сваiм шукала брод,
Што вядзе насустрач лепшай долi.
Птахам пралятаў за годам год,
I кружыў, як вецер, ў чыстым полi.
 
Бушавалi буры i дажджы,
Смела крочыла вятрам насустрач,
Пашырала шчасця рубяжы,
Берагла ад лютай сцюжы мудрасць…
 
Шчодра адарыў Гасподзь твой лёс,
Адшукала на шляху каханне.
Бусел ў дом сыночкаў двух прынёс,
З гонарам нясеш матулi званне.
 
Сустракаеш сёння юбiлей
Мудраю свякрухай, добрай мамай –
Падарунак з тых шчаслiвых дней,
Тых начэй, пары бяссоннай, даўняй…
 
Сэрца тваё поўнае любвi,
Багацей цябе няма на свеце.
Побач ўнукi, дочкi i сыны…
Даражаць табою, вочкi свецяць…
 
Паднiмаюць за цябе бакал,
Просяць долi, шлюць малiтву Богу.
Ты для iх – у гаванi прычал…
Зорка, што падказвае дарогу.
 
З юбiлеем!