Не суй свой нос

Дарэмна трацiць час, вучыць другiх,
Як жыць, каго кахаць, з кiм сустракацца.
Ды верыць – пад аховаю святых,
Бо Бога сын, ну а з Iсусам – брацця.
 
Спачатку хату прывядзi у лад,
З дамашнiмi ўладкуйся – ды без пугi.
Тады, магчыма, сам сусед, як брат,
Напросiцца на вашыя паслугi…
 
Агорне гонар, што пасябраваў
З цудоўным i выбiтным чалавекам.
Бо пачарпне так многа добрых спраў,
Адкрыццяў новых, навуковых ведаў…
 
Калi ля хаты толькi згнiўшы воз,
А побач мэрсэдэсы i тайота…
Магчыма, вам не трэба сунуць нос
Ды не цягнуць суседзяў у балота.
 
Збiць фанабэрыю i гонар свой,
Паклапацiцца аб жыцейскiх справах.
Не прыкрываць бязбожны срам хлуснёй,
Без фальшу паднiмацца па актавах.