РАННЯЯ ЗIМА

Ў спешцы ранняя зiма
Сее брылiянты.
I гараць, як зорак цьма,
Каля роднай хаты…
 
Загуляўся прамянёк
У пушыстай ваце.
Скача зыркi аганёк
Па кудлатым садзе.
 
Нiмфы белыя сняжынкi
Выткалi ў нябёсах.
Каб над краем закружылi,
Хмаркаю бялёсай…
 
Восень злiцца, льюцца слёзы,
А зiма шуткуе.
Ды на шкле свае кур`ёзна
Жартачкi малюе…
 
Вечна ў спрэчцы хто мацнейшы,
Б`юцца, як на рынгу.
Восень слёзкамi нас цешыць,
Ветрам – без упынку.
 
Пагадзiся цiха восень,
Не ламiся з бурай.
Час прайшоў – зiма нам госця,
Белiць край пануры…