МЫ ЧАКАЕМ

Хай твой лёс цячэ, як рэчка,
Паўнаводная, без вадаспадаў.
Ды запаленая свечка
Богам, ў тваiм сэрцы, сее радасць…
 
Гэты год не кружыць ў вiхры,
Жорсткi вецер не ламае крылы.
Берагуць цябе малiтвы,
Дораць, узмацняюць твае сiлы.
 
Мы хвалюемся, чакаем,
Шчыра верым ў мудрасць твайго сэрца.
Жураўлiны клiн над гаем
Нас з табою пазаве сустрэцца.
 
Мы сям`ёю сваёй творчай
Зачакаемся спаткання дома.
Ты натхненне, наша зорка,
Будучынь, надзея i падмога…