СЯБРЫ

Было аж дзесяць парасяткаў,
Але ў нядзелю мацi й татка
Адвезлi на базар на золку,
Прадалi там амаль усiх.
Вярнуўся толькi Борка.
Маленькi ды ружовы парсючок,
Вiецца хвост баранкам,
Яго вiтае Марта кожным ранкам.
То траўкаю частуе,
А ён па-парасячы хрукае-варкуе.
Расце, як на дражджах,
Як кажуць, не па днях, а па часах.
I вось калi прыйшоў на двор мароз,
З сабой бяду вялiкую прынёс.
На досвiтку пачула Марта,
Што вечарам у хаце будзе скварка.
Шукае бацька так настырна швайку,
З палiцы дастае бензiн,
Ну а матуля ў магазiн –
За чаркай.
Схаваць хацела Марта сябра,
Ды толькi гэта, як забава.
Злавiлi Борку, у паветры швайка – i расправа,
А Марта ў голас, зажурчалi слёзы.
Яна - на печы, на дварэ марозна,
Распяты сябра на дзвярах,
Крычаць дуэтам на ўсю вёску.
Ну што ў дарослых ў галавах?
Не бачаць у сяброўстве толку.
Ляжыць i грэе плечы Марта злая,
Ўздыхае злобна i не размаўляе…
Тут неўзабаве пячонкi пах кзыча нос,
Сцiрае твар дзяўчо ад слёз,
Чакае, каб паклiкаў бацька,
Ён за плячо лагодна, мягка,
Нясе за стол, усаджвае з пяшчотай.
Змушае водар скваркi i вянчае згодай.
Калi адкусвае – сляза злятае,
Калi глытае – усмешка тварык аздабляе.
Глядзiць дзiцё на скварку
I Борку кажа дзякуй.
Бо вельмi смачна,
Хаця шкада – па сябру плача…