НIХТО НЕ МАЕ ПРАВА

Нiхто нiкому не даваў правоў
Гнабiць суседа, свата, брата.
Мяняць напрамак руху парусоў,
Нясцi ў iх хаты гвалт i страты…
 
Правоў не маем вырашаць як жыць
Другiм, збiваць кiрунак шляху,
Хаваць святло у цемры небылiц –
Урэшце лёс наш пойдзе прахам…
 
Галоўнае, прайсцi жыццёвы шлях,
Не ушчамляючы нiкога.
Каб меч Гасподнi не будзiў у снах,
Не спапялiў тваю дарогу…
 
Любi свой дом, чужога не жадай,
Прад Богам роўныя, ў павазе
Пакуль наш гонар не сапiць праз край –
Вяршым, як бы ў Гасподняй расе…
 
Святло на шлях лье хронiка i Бог,
Ў яго руках жыцця узлёты.
Патрэбна жыць, каб свет за справы змог
Нас паважаць – заўжды з ахвотай…