ШЛЯХ ЖЫЦЦЁВЫ
ШЛЯХ ЖЫЦЦЁВЫ
Думкi – светлыя, як неба,
Абвiлi хлуслiвай хмарай.
А душа, як корка хлеба,
Перапражана ў пажары.
Шлях жыццёвы, як вяроўкi,
Круцiць дэман на пацеху.
Цiха, птушкi ў небе змоўклi,
З-пад зямелля рвецца рэха.
Анямела сэрца ў клетцы,
Апаiлi розум хмелем.
Лёсам вiхар злосна верцiць,
Разам з чорным чарадзеем.
Завiрухi шле, бураны,
Каб бяздонне скрыць за цемрай.
Толькi промнiк, нечакана,
Напаўняе сэрца верай.
А сляпая завiруха,
Рве на латы хмары цемры.
Чэрнь пад промнямi пажухла.
Расчыняюць клетку ветры.