СТРАХ I ДЭМАН

У момант ўзлёту, эйфарыi
Душу падманам зазывае дэман,
Знянацку, хiтра, ў лабiрынты,
Дзе кожны крок – маральная дылема…
 
Рагоча дэман, страх трымае,
Згубiць павагу цяжка нам ад блiзкiх.
А страх глыбей, дзе цемра злая,
Нас цягне ў багну, д`яблу на прапiску…
 
Ад страху загубiўся розум,
Памылкi зноў i зноў, а груз цяжэе.
Не разумеем, што пагрозу
Нясе маўчанне, поiць ядам змея…
 
Прызнанне - рушыць путы страху,
Вяртае нас на цвёрды шлях да родных.
Даруе крылы вольнай птахi,
I клiча лёс на новыя высоты…