Рай душы (на родном языке)

Люблю я родны край, ў ім душы не чую.
Ён дарагі мне, ў сэрцы назаўжды.
І шчасце ў момантах я захаваць спрабую,
Магутнасць думак здабываю скрозь гады.
Ты выхаваў мяне, любімы край палескі.
Я, клопатам акружаны, сталеў.
У галоўны час жыцця майго адрэзку,
Ты адарыў мяне ўсім тым, чаго хацеў.
Бясконца я за ўсё табе ўдзячны!
Тваім лясам, азёрам і палям.
Прыгожае ў жыцці мне стала бачна,
Пабудаваў я марам сваім храм.
Любімых, дарагіх людзей ты падарыў мне.
Усіх, хто будзе побач назусім.
Усіх, хто жыў увесь час на тваёй ніве.
Усіх, хто пойдзе са святлом тваім.
Ты падарыў каштоўны час спакою.
Цудоўных мрояў час, час дабрыні.
Мы слова "сум" не ведалі з табою.
Не ведалі штодзённай мітусні.
Адкрыў я талент свой тваім даверам.
Я чалавекам стаў і вопыта набыў.
Твой цёплы ўспамін заўжды сагрэе,
Якую б лёс мне дзвер ні адчыніў.
Кажу табе я зараз: "Да сустрэчы!".
Яе чакаць я буду ў цішыні.
У альбоме памяці маім ты будзеш вечна,
Любімы родны край і рай душы.
Отзывы
Ивукина Лидия27.10.2022
Проникновенно красиво и певуче созвучны,мира и благополучия,Николай)
Строк Николай27.10.2022
Лидия, спасибо большое! Взаимно!
Светлана Ветер05.11.2022
Красиво необыкновенно!
Спасибо большое!
Строк Николай05.11.2022
Светлана Ветер, спасибо большое!!!
Лика Поэтова03.01.2023
Красиво !
Строк Николай05.01.2023
Лика Поэтова, спасибо Вам большое!!!

