ДВА СЭРЦЫ
Два паруснiкi буйным ветрам
У моры сутыкнула назаўжды.
Два сэрцы адшукалi бераг,
Круцiлi па жыццi iх вiражы…
Шукалi шчасце ў адзiноцтве,
Манiлi горы i вяршынi скал…
Iшлi гады, вiталi вёсны,
Мiгалi думкi лiхтарамi мар…
Пакуль не падхапiла хваляй,
Не закавала сэрцы два ў палон.
Каханне душы ўсхвалявала,
Згубiлi ў марах супакой i сон.
У хваляваннi днём i ноччу,
Каб шлях на зорку разам адшукаць.
Малiтва ў сэрцы, як званочак,
Надзея на вясну i благадаць…
Звязала сэрцы Боскай ласкай,
Плыве настырна лодка па жыццi.
Iдуць наперад адным звязкам,
Каханнем шлях свой мрояць сцерагчы…