Падарунак Восени

/трыялет/
Зрабіла пані Восень падарунак:
Ў народзе "Летам бабіным" завуць.
Дажджу і ветру даць змагла прытулак -
Зрабіла пані Восень падарунак...
Мастак, мальберт, натхненне, парк, малюнак -
Спыніся і пра ўсё, пра ўсё забудзь.
Зрабіла пані Восень падарунак:
Ў народзе "Летам бабіным" завуць.
 
*. *. *. 15.10.2022г.