НАША ЗОРАЧКА
Прысвечана праўнучцы
Маленькi, даражэнькi чалавечак,
Прыйшоў, як зорачка, на белы свет.
З iмкненнем шлях прадоўжыць наш у вечнасць,
Дай Бог, каб доля сцерагла ад бед…
Анёлак Божы, мiлая дзяўчынка,
Зiяюць вочкi, быццам аганёк.
Матуля з бацькам нараклi Дарынкай,
Ты дар, жаданы сэрцаў iх расток…
Расцi ў любвi, бацькоўскай цёплай ласцы,
Няхай шкадуюць родныя i Бог,
Малiтва над калыскай роднай мацi
Сон сцеражэ, ахоўвае цвяток…
Мiлуе лёс ды песцiць дзiцянятка,
Згадаюць зоры ёй шчаслiвы шлях,
Заўжды хай будуць побач мама, татка,
Гучыць у хаце смех па вечарах…
Отзывы
Жук Александр20.10.2022
Як добра, зямлячка!
У шчаслівы шлях нам усім...
Мучинская Мария21.10.2022
Аляксандр, Дай Бог, шчаслiвых дарог i зыркага сонца! Ды сапрауды усiм...

