АД СТРОКАТУ КРЫЛ
АД СТРОКАТУ КРЫЛ
Цягне сэрца узнёсла ў палёт,
Уздымае на крылах душа.
Толькi з зыбу багнiстых балот
Цяжка выпрамiць шлях да святла.
«Ўчора» ў бездань напорыста гне,
Рвецца будучынь смела увысь.
Вось таму я сягоння ў нудзе,
Сокаў праўды ў надзеi iспiць.
Вырваць ногi, зрабiць новы крок
Заўжды цяжка, трымае дрыгва.
Сэрца хутае сплецены смок –
Слоў хлуслiвых калючы дыван.
Сонца шле свае промнi з-за хмар,
Падсыхае балотная зыб.
Маё сэрца паўнюткае мар
Каб ачнуцца ад строкату крыл…