Эцюд

/трыялет/
 
Мядзведзіца коўш апусціла ў рэчку,
На небе месяц, зоркі - цішыня.
Карцінка заспакойвае - бясспрэчна...
Мядзведзіца коўш апусціла ў рэчку.
Асінка, што хвалюецца адвечна,
З ракітай пашапочацца да дня...
Мядзведзіца коўш апусціла ў рэчку,
На небе месяц, зоркі - цішыня.
 
*. *. *. 03.08.2022г.