Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Аблокі

Плывуць аблокі
За лес высокі,
за луг квяцісты,
За бор іглісты.
Плывуць марудна
Туды. дзе нудна
Вятры гудзелі,
Дзяды сівелі.
Туды, дзе клёны
Лістом зялёным
Махалі сонцу
Ды мне ў аконца.
Туды, дзе жыта
І дзе валошкі,
Дзе многа лета
І дожджу трошкі.
Плывуць аблокі
У край далёкі,
Дзе дом бацькоўскі-
Мае вытокі.
(Валошкі-васількі, вытокі-корни, исток)