Адлюстраванне маё

Адлюстраванне маё
Адлюстраванне маё
У кроплях свежых расы,
У вершах ўсіх ручаёў,
У крылах страказы.
У звонкіх бусах дажджу,
У каралах рабін.
У ліхтарыках луж,
У доугай стужцы машын…
 
Адлюстраванне маё –
У сцяжынцы маёй.
Дзе кружыць вараннё,
I склікае гасцей.
Дзе на могілках смерць
Усміхаецца ўсім.
Дзе вагаецца цьвердзь
У барацьбе мікрасхем…
 
А скрозь косткі iзноў
Прарастае быллё…
 
І не варта шукаць
Адлюстраванне
Маё.
 
(02.06.2022)