НА ХВАЛЯХ НЯБЕСНЫХ

Чорнае неба засыпана зорамi
Дзiўна на хвалях нябесных мiгцяць.
Месяц iх бавiць начнымi размовамi,
Шле ясным зоркам сваю благадаць.
 
Лашчыць ён зорачкi яснымi промнямi,
Шэпча пра цуды, далёкi сусвет.
Гэта Зямелька мая – наша родная,
Месяц каханай здалёк шле прывет.
 
Дзелiцца з зорамi месяц пачуццямi…
Найпрыгажэйшую ў свеце з планет
Песцiць, мiлуе тайком пацалункамi,
Промнем спявае чароўны санет.
 
Кружыць ля мiлай ён днямi i ночкамi,
Свецiцца ў водах азёраў i рэк.
Муза-какетка блакiтнымi вочкамi
Вабiць i клiча у зараслi вейк.