ПАХ СОЧНАЙ ТРАВЫ

Пакос за пакосам спадаюць да долу
Травiнкi, налiтыя сокам вясны.
Зямелька спявае, ды кружацца пчолы
Пад музыку гучна звiняшчай касы.
 
Разносiцца пах, павiсае ў паветры,
Пах сочных пакосаў вядзьмарыць, як грог.
Аблашчаны ветрам, ды сонцам сагрэты,
Як сiнiя вочкi блiшчыць васiлёк.
 
Галоўку схiлiў дзьмухавец над пакосам,
Яго парасоны казычаць мой нос.
Трава лугавая рассыпала космы,
Ўплятае вятрыла рамонак да кос.
 
Галоўкi, як шарыкi, колеру бэзу
Пакос стракацяць, пах разносiць эфiр,
На лiсцiках кволыя вейкi ад ветру
Дрыжаць, сабiраюцца пчолкi на пiр.
 
У трубачцы венчыка у канюшыны
Пчала хабатком сабiрае нектар.
А побач казялец журыцца панiкшы,
Палохае сокам, хавае свой твар.
 
Духмянасць травы зазывае ў прасторы,
Дзе водар пакосаў п`янiць мне душу.
Вiтае вакол чысцiня асалоды –
У пахах травы быццам птах я кружу…