Я лячу над Дняпром... (на беларускай мове)

Я лячу над Дняпром... (на беларускай мове)
«Смутак будзе доўжыцца вечна»
Вінсэнт ван Гог
Я лячу над Дняпром на агромістых крылах сваіх,
А празрыстае неба ды сонейка песьню сьпяваюць.
Каб адчуць сябе вольным ды моцным у нашчадках жывых,
Да люстэрка вады дакранаюсь пяшчотнаю хваляй.
 
Я лячу над Дняпром, пакідаючы жудасны боль,
Што застаўся ў зямлі, што на беразе быў пахаваны...
Ўзяўшы ў сэрца сваё толькі сум і Радзімы любоў,
Тую, што ацаляе душу і загойвае раны.
 
 
 
 
 
 
13 красавіка 2022 г.
 
 
 
 
 
 
Ілюстрацыя: “Пшанічнае поле з крумкачамі», 1890 г. — апошні малюнак Вінсэнта ван Гога.