Возвращение в Детство
ВЯРТАННЕ Ў ДЗЯЦіНСТВА.
Сніўся сон…
Я вам яго ўзгадаю…
Быццам буслам я, альбо ластОўкаю,
без натугі,
з ветрам пад крылом,
над дзіцячым пралятаю
Краем,
над ДашкОўкаю,
над лугам,
над Дняпром…
Раніца…
Зацішша…
Гаспадыні,
адчыніўшы хлеў,
з сваіх двароў,
небалюча, тонкаю галінкай,
выправажваюць да выпасу кароў…
Цішыня…
Бо, дня толькі пачатак…
Там, малЕц –
на Днепар -
парыбаліць…
А, ля лесу,
гурт дзяўчатак,
з кошыкамі - мабыць за грыбамі,
мабыць…
Задымілі кОміны…
Сняданак
мужыкам да працы
ў печах грэюць…
Надыць…
Гэта ж бацька мой,
прысеў на ганак,
папіроску ранішнюю смаліць…
Закружыў
над хатаю дзяцінства…
Вельмі ж захацелась дачакацца –
зараз выйду я
і сяду,
побач з бацькам…
Але,
раптам,
згасла ўсё, і знікла,
і прачнуўся я…
А як жа ж
не хацелась, вельмі,
прачынацца…
*+*
13 сакавіка 2013г.