Хатка
Павалiлась хатка на куток слабенькi,
Бо няма у хаткi гаспадынькi Фенькi.
Гаспадынька хаткi дауно у магiле,
А без Фенькi хатцы белы свет нямiлы.
Плача, плача хатка. Нiчые ужо ножкi
На парог не ступяць. Зараслi дарожкi.
Нiчые ужо ручкi не адчыняць дзверцы
Не памыюць ручкi да бляску акенцы.