Родныя каласы

Родныя каласы
Постаць Радзiмы маёй,
Продкаў гучаць галасы,
Я абдымаю рукой,
У полi яе каласы.
 
Шлях у гiсторыi свой,
Крочаць iмгненняў часы,
Шчасце Радзiмы маёй,
Гэта яе каласы.
 
Бачу за хатаю клён,
Вецер кране валасы,
Золатам сонечных дзён,
Ззяюць яе каласы.
 
Добры, пяшчотны мой край,
Ты заклiкаеш сяброў,
Шчодры ад нiў каравай,
З родных тваiх каласоў.