Издать сборник стиховИздать сборник стихов

Мая восень...

Мая восень...
Зноў надыходзiць восень,
Лiсце накрыла двары,
Верасень золата возьме,
Шчодра ад гэтай пары҆.
 
Я нарадзiўся ў восень,
I пэўна таму, штогод,
Сэрца ў жнiўнi просiць,
Восеньскiх дзён карагод.
 
Дождж зацярушыцца з ранка,
Хваляў азёрных накiд,
Чырванню золата парка,
Свецiць здалёк краявiд.
 
Хутка i птушкi на поўдзень,
Цягнецца з берага дым,
Не адыходзь, мая восень,
Зноў ты ў сэрцы маiм.
© Copyright: 2015 Регистрационный номер № 000157493
Отзывы
Как красиво и поэтично! Впервые читала на белорусском языке...красиво-мелодично. Спасибо!
Спасибо за отзыв!