Хопіць(хватит)

Сваё гора ды бяду
Я ў торбачку збяру.
 
Занясу ў зялёны сад
У самы кут, за вінаград.
 
Закапаю пад вярбой.
Зарасце хай лебядой.
 
Хопіць! Годзе на мой лёс!
Усё жыццё з сабою нёс.
 
А цяпер - хай згіне там.
Я далей як-небудзь сам.