НАД РЭЧКАЙ…

Вадаспадам звiсае над рэчкай -
Вярба косы свае распусцiла,
Бы хусцiна спадае на плечы,
Ды iскрыцца па ёй павуцiна.
 
Вецер мякка гуляе з лiстотай,
Дождж пяшчотна пасеяў слязiнкi,
Прамень сонечны скача турботна,
Iскрамётна рысуе карцiнкi.
 
Вярба нiцая шэпчыцца з рэчкай,
Давярае сакрэты вадзiцы,
Што iмчыцца ўдалеч спрадвечна,
Дзе багровае сонца садзiцца.
 
Яна быццам матуля маркотна
Выпраўляе сыночка ў дарогу,
Ды чакае гадамi пакорна,
Шле малiтву аб мiласцi Богу.