Мы – піянеры роднай Беларусі
1.Мы – піянеры роднай Беларусі,
І ты, і я Радзімай ганаруся.
Усе нас клічуць кветкамі прыроды, –
Дзяцінства – гэта радасць і прыгоды,
У справах мы наперадзе заўсёды.
2.Мы – піянеры роднай Беларусі,
І ты, і я Радзімай ганаруся.
Мы справамі сваёй Радзіме служым. З вясёлкаю ў блакітным небе дружым
І справамі сваёй Радзіме служым.
3.Мы – піянеры роднай Беларусі,
І ты, і я Радзімай ганаруся.
Нам сонейка цяпло сваё даруе.
Калі з нас хтосьці хворы, ці бядуе,
Мы сонейка цяпло яму даруем.
4.Мы – піянеры роднай Беларусі,
І ты, і я Радзімай ганаруся.
З вучобай адстаючым дапаможым,
Зямлі сваёй багацці прыўмножым.
З вучобай, калі цяжка, дапаможым.
5.Мы – піянеры роднай Беларусі,
І ты, і я Радзімай ганаруся.
Айчыну сэрцам любім мы гарачым.
Сваё дзяцінства ў радасці мы бачым!
Усім Міра, шчасця, здольнасці, удачы!