ДУХМЯНЫ ВОДАР

Дурманiць ружаў пах духмяны,
Чаруюць ружы прыгажосцю маладухi.
Царыцы!.. З iмi абвянчаны
У водары вятроў, у меладычных гуках.
 
Рука мастацкая пялёсткi
Так непаўторна завiвае, ды з пяшчотай,
Рассеяла расiнкi- слёзы,
Бы на музычны стан лiрычнай песнi ноты.
 
Праменьчык дзiўныя слязiнкi
Павольна, далiкатна вуснами збiрае,
Бывае з кропляй у абнiмку
Святлом лунае, быццам зорка веснавая.
 
Ад хараства губляю голас,
Маўчання сымбалам спрадвеку ты ў пашане
Пялёстак твой – цяпло i солад,
Маёй каханай пацалунак на свiтаннi.