ПРЫЗНАННЕ

Упэунены не сон, мая лагодная,
Твой свет вачэй пралiў ялей на мае раны
Я патануў, уражаны бяздоннымi,
Iх глыбiнёй i чысцiнёй зачараваны…
 
Сказали пра каханне губы, бархат iх,
Салодкi пацалунак – ружаў водар тонкi,
Ён на губах пялёсткам кветак веснавых –
Жаданы падарунак любай амазонкi.
 
Я памятаю цеплыню пяшчотных рук,
Як сагравалi мне далонi ў холад люты.
Мне кожны пальчык шчабятаў, як гаварун,
Пра мары, пра каханне, страх сардэчнай смуты…
 
Лагодны сэрцаў стук, паспешны, ва ўнiсон –
Спеў пра каханне быццам пошчак салаўiны.
А летуценнi ў карагод на перагон
Спявалi серэнады пад балконам мiлай.