***

Унутры чалавека штодзённа ідзе ціхі бой,
Там змагаецца мноства пачуццяў за права адкрыцца.
Кожны крок уплывае на перамогу таго,
З кім душа павінна будзе раскрыцца.
 
Сярод сцежак у свеце пачуццяў знайдзі сваю,
Тую, што ў цемры начной будзе свяціцца.
Хай у канцы на жыццевым шляху чакае любоў,
Толькі з ёй тваё сэрца будзе спакойна біцца.
 
Адчыні дзверы сонцу, хай будзе заўсёды з табой,
Кожны дзень, з ім тады будзеш гучна смяяцца.
Бо калі ў сэрцы пераважае любоў.
Тады і мары пачынаюць збывацца