Хандра от маленькой Минуты жизни

Хандра от маленькой Минуты жизни
Са зборніка “Гішторыі дзеда Алега”.
 
Хандра ад маленькай Хвіліны жыцця.
 
Я залез у сваю памяць,
ды й – давай у ёй капацца...
Што было мне тама надыць –
мне патрапілась знянацку.
 
Гэта ж трэба...
Спачывае...
Быццам ні за што ў адказе...
І віны – не адчувае.
Залягла, і не вылазе.
 
Прыхавалася ў гадзінах...
Закапалася у тыднях...
Бо, ня хоча быць судзіма,
і лічыцца ў нейкіх злыднях.
 
І ляжыць – як быццам дрэмле...
Хоць і ведае – знайшлася...
Тое самае стварэнне,
што прынесла мне няшчасце.
 
Я сяжу – гляжу, без злосьці,
на гаротную Хвіліну...
Вось, зайшла ж аднойчы ў госьці –
заразіла мяне сплінам.
 
Ледзьве выпаўз, з гэтай дрэні,
што хандрой у нас завецца...
Выдзіраў яе з карэннямі,
каб ушчэнт з жыцця пазвесьці.
 
Вось яна – Хвіліна тая,
як прычына, як бацыла...
Да мізернасьці малАя –
а сур’ёзна зацапіла.
 
Можа здохла...
Не – жывая...
Як і ўсе жыцця Хвіліны,
што жыцця нам прыбаўляюць...
Памяць іх збірае пільна –
бо, для гэтага і памяць.
 
Збор Хвілін – жыццёвы вопыт...
Памяць – антыдэпрэсант...
На яго – заўсёды попыт,
каб з хандры вылазіў сам.
*+*
(знянацку – внезапно; пільна – тщательно; попыт – спрос)