Дары - не выбирают

Дары - не выбирают
Дары не выбіраюць.
 
“Времена не выбирают, в них живут и умирают.” (Александр Кушнер)
**.**
Я нарадзіўся.
Жыў.
Калісьці – паміраць…
Я не прасіўся.
Маці мяне проста нарадзіла.
Я не змагаўся
Час свой выбіраць.
Тым болей – выбіраць Радзіму.
І хоць жывеш –
як быццам прэш праз частакОлле,
а іншы раз – як малпа ў клЕтцы…
Я не вініў свой Час ніколі.
Бо, жыць цікава мне было на Сьвеце!
Бо, Дар Жыцця – найсамае Сьвятое!
А Божжы Дар – не выбіраюць!
 
…я дзякую свой Час за тое,
што павязло ў ім
жыць і паміраць мне…
*+*