Как хорошо...

Ой, як добра...
 
Дзень няспешна сонца пакаціў за небасхіл –
раніца там будзе,
для кагосьці...
Месяц прычапіўся да страхі –
Вечар завітаў у госьці.
 
Вечар – мой даўнІшні друг.
Месяц нам зайдросціць, сочыць –
як сядзім пад яблыняй, удвух,
да прыходу ночы.
 
Дачакацца каб, убачыць, як –
зоркі ўвЫсі разгараюцца, ўдАлечы.
Шоргае ў паветры мыш-лятак.
І мне шэпча ціха вершы Вечар.
 
Яблыня, калодзеж у дварЫ...
І вада, для кавы, каб кіпела...
Вам бы, ўсім –
такія вечары...
Каб душа ваша з прытомай пела...
*+*
Летам у Косава.