ТЭАТР АБСУРДУ

На свет паявiўся – злачынства,
Хадзiць, гаварыць навучыўся – дарэмна,
Бо хтосцi рашыў асабiста,
Што знае хто тут, на зямельцы, патрэбны…
 
Каб стаў родны кут табе раем,
Укажуць каму пакланiцца, з кiм знацца,
Якiя мець думкi аб краi,
Што бачыць, што чуць, а пра што забывацца.
 
I лiчаць - надзелены првам
Указваць адзенне насiць якой гамы…
Свой сэнс надаюць добрым словам…
Наносяць бязбожнiкi рваныя шрамы.
 
Кватэра – агульнае мейсца,
Адзiн чалавек – гэта мноства, пiкеты…
Ад болю шчымiць маё сэрца,
Магчыма, што птушкi ў палёце – ракеты…
 
Абсурд разгуляўся блудлiвы,
Гiсторыю пiшам крывёй загусцелай…
Як чорнай смалою, прамовы
Нам душы паганяць хлуснёй памутнелай…