РАСПРАВIЦЬ КРЫЛЫ
Я прачнуўся сёння ў раннi,
Пакланiўся небу й долу,
Стаў прад Богам на каленi…
Ты даруй мне, як сляпому,
Што не бачыў я вякамi
Плач народа, боль i страхi,
Што звiнiць ён кайданамi,
Як бы ў клетцы б`юцца птахi.
Правядзi, Гасподзь, праз цемру,
Каб знайшоў я ключ да шчасця…
Умацуй у сэрцы веру,
Каб народ змог развiтацца
З ланцугамi… Дай нам сiлы,
Каб, як вольны птах, узняцца
Да нябёс… Расправiць крылы…
У святочным i шаўковым,
Як бялюткi снег, убраннi
Разам з клiнам жаўруковым,
Як з каханай на спатканнi,
Закружыцца вакол сонца…
Гамай белай на чырвоным
Растапiць лядзяк на сэрцы
У прастор паклiкаць вольны…