СУДНЫ ЧАС

Задумайся… Якi ты выбраў шлях?
Шлях светлы дабрынi, альбо дарог крутых?
I што цябе вядзе? Любоў, цi страх
Ды непавага, жорсткасць да жыцця другiх?
 
Якi пакiнеш на зямлi ты след?
Свяцiць ён будзе, быццам зорка, над зямлёй?
Альбо працягнецца, як чорны шлейф,
Якi прыемней сцерцi з памяцi сваёй?
 
Што ты нагрэб – пакiнеш на зямлi,
Паўстанеш перад Госпадам трымаць адказ.
Чым апраўдаеш ты свае грахi?
Свой чорны след? Задумайся пра судны час…