КОЖНЫ З НАС - МАЛЕНЬКАЯ ДЗЯРЖАВА
Мы кожны, як маленькая дзяржава,
Душа… Вядзе да зор, як Прэзiдент,
Пакуль сумленне для яе аправа,
Ды розум - пiльны, строгi апанент…
Бярэ пад варту цвёрдую законы…
А сэрца напаўняе iх цяплом
I паднiмае гвалт, калi пачула стогны.
Крычыць: «Прыйшла бяда, спасаем дом».
Пакуль кансэнсус у саюзе тройкi.
Пакуль хвалююць болi, слёзы, плач,
Iдуць на кампрамiс, каб дружна, стойка
Перамагчы i папрасiць: «Прабач…
Што дапусцiлi боль i стогн, нягоды,
Што плача i крычыць усё нутро.
Для кожнай клетачкi даў Бог свабоды,
Не пазбаўляў iх голасу свайго»…
Наш кожны атам кантралюе тройку,
Каб нi адзiн не змог у свой кулак
Сабраць уладу, надзялiць нас зноўку
Хваробамi, падрэзаць, быццам злак…
Як згiнуць сiлы i не знойдуць ладу,
Жыццё сатлее i пакiне прах.
Душа ўзляцiць па Боскаму загаду,
Агорне млявы перад Богам страх…
Чаму не выглядаеш брылiянтам?
Сумленне ў цесным звязку з чарнатой.
На сцежцы лёсу не была гарантам.
Ды вельмi пахне мёртвай пустатой…
Прырода нам усё, як на далонi,
А мы шукаем, б`ёмся нi за што.
У страшнай прадсмяротнай жа агонii
Шукаем каб схавацца пад крыло.