Я ніколі...

Я ніколі...
Я ніколі не быў аптымістам.
Разам з болем па венам ляціць
Дзікі холад душы празрыстай,
Што у целе маім дрыжыць.
 
Я ніколі не верыў ў Бога.
Не… Маліўся яму, калісь…
Я стаяў ля яго парога,
Дзе крычалі мне ўсе: “Клянісь!”
 
Я не кляўся… І, зор скланіўшы,
Ціхім крокам пайшоў назад.
Так віну сваю не скупіўшы,
Крочыў, мабыць, у самы ад.
 
Я ніколі! Ніколі! Верыш?
Не лічыў развітальных слоў.
Закрываў на замкі ўсе дзверы,
Бо да смерці баяўся сноў…