ГОНАР КРАIНЕ, НАРОДУ – ПАКЛОН

Голас народа злучыўся ў адзiны,
Душы з`яднаны ў малiтве дабра.
За мiр i шчасце любiмай Радзiмы
Молiм сусветы i просiм цяпла.
 
Цягнем мы рукi да сонейка ласкi,
Просiм адчуць нашы стогны i плач.
Каб мы пачулi праўдзiвага смакi.
Нашай размове патрэбен тлумач.
 
Боская Мацi ў журботах i смутку,
Молiмся шчыра за родны народ,
З поўнай надзеяй на добрую чутку:
Свет не пакiнуў, як бедных сiрот.
 
Вочы адкрыем на праўду сляпому,
Слыхам адорым таго, хто глухi,
Вернецца мова прароку нямому,
Праўду прадскажа нам голас сухi.
 
Слёзы i стогны заменiм на песнi,
Здзекi i гвалт затрымае закон.
Вернецца праўда, як мiру прадвеснiк,
Гонар краiне, народу – паклон.