ЦЁМНЫЯ ПЛЯМЫ.

Слiзкая, гнюсная цiна
Мроiць хутчэй праглынуць белiзну…
Лiпкая, бы павуцiна,
Тчэ памiж белым i чорным сцяну…
 
Рвуцца нахабна карэннi,
З жудаснай моцай ламаюць галлё…
А соль зямелькi ў iмгненне
Лечыць – бы мацi дзiцятка сваё…
 
Брудам сцякае балотным,
Погань i чэрнь уздымае наверх…
Стогне зямелька гаротна…
Нельга маўчаннем падтрымлiваць грэх…
 
Як смаляная лавiна,
Невуцтва ўсё агарнула сабой.
Ды доўгi час безупынна
Пiльна насычвае жуткай хлуснёй…
 
Ком гэты брыдкi, паскудны
Душыць i гнесiць зямельку, наш край…
Хутка наступiць дзень судны:
Ад заглыне iх, пазбавiмся зграй.
 
Ды з падзямелля часамi
Будуць стагнаць ад гарэння ў агнi,
Напамiнаць галасамi
Цёмныя плямы на роднай зямлi.