РОЎНА Ў ДВАНАЦЦАЦЬ…

Роўна ў дванаццаць застыне ў маўчаннi
Кожны, хто лiчыць сябе беларусам,
Хто мае сэрца, хто побач, хто з намi,
Хто не паддаўся дакучлiвым гнюсам.
 
Стогне наш край, выцiрае слязiны,
Гул абурэнняў узняўся да зорак.
Ён у паветры стаў комам адзiным,
Слёзкай матулi, запёкшай на шчоках.
 
Спiс убiенных папоўнiўся сёння,
Спiс непавiнных ахвяраў бясчынства.
Страшна выходзiць на вулiцы вольна,
Там разгулялася так непрыстойна
Рабства iдэя ў абгортцы злачынства.
 
У дзень пакутнiкаў молiм i просiм
Боскую Мацi, пакрыць амафорам,
Каб у краiне, маёй Беларусi,
Стала цень iсцiны вечным законам.