КУРАПАТЫ…

У цiшынi жахлiвай два стагоддзi
Пераклiкаюцца памiж сабой без слоў
Iмёнамi загiнуўшых, няўгодных
З нашчадкамi слязамi родных i бацькоў.
 
Тут кожная пясчынка i травiнка
Насычаны пякельнай горыччу, крывёй.
Аплаквае пакутных «Купалiнка»,
Журботны птушак спеў вiтае над зямлёй.
 
Iдуць нашчадкi па сцяжынках смерцi,
Дзе абарваўся лёс выдатнейшых сыноў.
Як мiражы ўзнiкаюць, хтосцi чэрцiць
Калейдаскопам… Чорны, Кляштар, Барзуноў…
 
Зламаны лёс, абкрадзена краiна,
Раздаўлена духоўнасць, творчасць i любоў.
Перад вычыма сумная карцiна:
Замест тварэння – ганьба, хабар, льецца кроў.
 
Крыжы... I чарната вакол сцяжынкi.
Ды цiшыня… Як быццам бы глыбокi сон.
Не зварухнуцца ветрыкам ялiнкi…
Тут жудасць! Чуеш сэрцаў стук ва ўнiсон.
 
Зямля на кожны стук твой адгукае…
Раптоўна ўсё злiваецца ў братэрскi гул…
Душа ад страты плача i ўдыхае
Ад катаваных прагнасць да жыцця, iх дух…
 
Яна ў абдымку з душамi ўбiенных,
То гонарам ахопiццца, закружыць вальс…
То люта раздзярэ iх гул сiрэны,
Бы карусель, паўстане карнiк – яго фарс…
 
Ды з жалем кацiцца клубок да горла…
За згубленые таленты, за родны край…
Дзесяткi год, а з памяцi не сцёрла
Сляды, насычаныя брудам чорных стай.
 
20-ты год! Наш старт! Вiток апошнi
Апошнi здзек i глум на роднекнькай зямлi,
Упэўнены!
Што так! Бо мы з табой - неверагодны,
Ушанавалi продкаў, памяць збераглi.
Ды абудзiлi нацыю, край родны,
Край песенны!
Балот, азёр – над iм курлычуць жураўлi.