У РОДНАЙ СТАРОНЦЫ…
У роднай старонцы – маёй Беларусi,
Як прывiд, як здань, нечаканы фантом,
Народ беларускi ў трывалым саюзе
Прачнуўся, з`яднаўся. Яго не сканфузiць,
Не выбiць свядомасць з яго бiзуном.
Шукае дарэмна ўвесь свет лялькаводаў…
Мяркуе, што Захад бунтуе народ.
З`яуленне такiх нечаканых усходаў,
Як вынiк спрадвечных, славутых паходаў
Да праўды, раптоўны для ўсiх паварот…
Стагоддзямi нам адразалi карэннi:
Аднялi гiсторыю, мову i сцяг…
Палiтыкi смела ды з чыстым сумленнем
Вяшчаюць пра край наш аб штучным стварэннi,
Што нам уласцiвы цярпенне i страх.
Знайсцi лялькаводаў зусiм немагчыма,
Яны ў нашых сэрцах, у нашай душы.
Дух продкаў i прагнасць свабоды – прычына…
Зiяе ў вачах, як прамень, як лучына…
Iх цяжка заўважыць - таму, хто ў глушы.
Расце дух краiны, свядомасць народа,
Карэннi мацуе жыцця элiксiр.
Глыбей пранiкаюць ад года да года.
Упэўнены, верым, за намi свабода.
Гiсторыя продкаў – для нас павадыр.