***
За годам год, за крокам крок —
Iшлi ў дрыгву, iшлi ў мрок.
Iшлi схiлiўшы галаву.
I я не ведаў, цi жыву.
Так больна грукалi ў грудзях
Увесь той шлях адчай i жах.
I пiльна зверху хтось сачыў,
Каб я не здолеў уцячы.
Лiчы мой кожны крок, лiчы —
Не трэба iншых мне айчын.
Цяпер я не натоўп — народ,
Адзiн за аднаго гарой.
Мне не сысцi цяпер у бок —
З нябыту ў будучыню крок.